ng68 (ng68) wrote,
ng68
ng68

This journal has been placed in memorial status. New entries cannot be posted to it.

АНДРЕЙ ХАДАНОВИЧ khadanovich


ТАБУРЭТКА
                    Уладзіміру Някляеву

У дзяцінстве, калі
Па радзімай зямлі
Дзед-Марозы хадзілі нярэдка,
Сам Сьвяты Мікалай
Загадаць мог: «Чытай,
Хлопча, вершыкі! Вось табурэтка!»

Хоць ахвоты няма,
Ды ўхіляцца дарма,
Бо жалезная ўмова — чытаньне.
Дзед Мароз тут — уласьць:
Падарунка ня дасьць,
А тады й Новы год не настане!

Дзед Мароз — цяжкі лёс,
Адмарожаны нос,
Плюс гарэліца з раніцы шкодзіць...
Дык ці скажа ён мне,
Што чытай або не,
А Каляды ўсё роўна прыходзяць?

Усё так, толькі ледзь
Ты пасьпеў пасталець —
І ў самога зьявіліся дзеткі.
Лай свой час ці ня лай,
Прыйдзе ў дом Мікалай,
І камусьці чытаць з табурэткі!

Першы — вып’е, другі —
З тэлескрыні мазгі
Небараку, што піў, прапалошча.
А ты прагнеш прыгод:
Каб настаў Новы год,
Ты стары праважаеш на Плошчы.

Бо зірні ў каляндар –
У дарозе Спадар,
Што для ўсіх нас вязе падарунак…
Ні даішнік, ні мент,
Ані іх прэзыдэнт
Не пасадзяць яго ў пастарунак!

20 сьнежня 2010 г.
Tags: Белоруссия, Некляев, Хаданович, политзэки, стихи
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments